Легкавы аўтамабіль перакуліўся на праспекце Незалежнасці, ад участку ад ЦУМа ад вуліцы Петруся Броўкі.
Уладзімір, які стаў сведкам аварыі, расказаў NN.by: «Я ішоў па праспекце, калі пачуў віск тармазоў. Перад аўтобусам, які рухаўся, легкавік «Аўдзі» ўдарыўся ў джып, бо рухаўся на вялікай хуткасці. Бадай, ім не было куды ўціснуцца — спераду аўтобус, злева спакойненька аўтобус аб'язджаў павольненька джып, а яны ехалі вельмі хутка. Ад удару аўтамабіль перакуліўся. Літаральна палёт машыны ў паветры быў. Праз хвіліну вылазяць два хлопцы. Засталіся жывыя, толькі што локаць у аднаго быў падрапаны».





