Паводле дадзеных КДБ, падпалкоўнік унутранай службы, намеснік начальніка па рэжыме і аператыўнай працы (на турэмным слэнгу — «кум»)
Па сутнасці, затрыманы «кум» так вольна адчуваў сябе на пасадзе начальніка аператыўнай часці выпраўленчай калоніі, што браў на сябе смеласць вырашаць лёс і ўмовы ўтрымання зняволеных. Натуральна, не бясплатна.
Як высветлілі аператыўнікі КДБ, падпалкоўнік браў са зняволеных хабар за спрыяльнае рашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. Гаворка ідзе пра змякчэнне рэжыму і ўмоваў адбыцця пакарання зняволеных.
Пакуль у справе фігуруе толькі спроба атрымання ў якасці хабару аўтамабіля «Аўдзі» за вырашэнне пытання пра змену ўмоваў адбыцця пакарання двух зняволеных. Але расследаванне толькі пачалося, і не выключана, што падчас яго будуць выяўленыя новыя супрацьпраўныя факты.
Пакуль жа Упраўленнем Следчага камітэта па Гомельскай вобласці ў дачыненні да падпалкоўніка заведзеная крымінальная справа па ч.1 арт.14 і ч.3 арт.430 Крымінальнага кодэкса Беларусі (спроба атрымання хабару ў асабліва буйным памеры, альбо арганізаванай групай, альбо асобай, якая займае адказнае становішча).





