Сёньня ўранку ля свайго дому быў затрыманы актывіст незарэгістраванага «Маладога фронту» Алег Корбан, пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў Кастусь Гарэцкі. Пакуль невядома, дзе зараз знаходзіцца хлопец.

Нагадаем, што ўчора міліцыянтамі быў затрыманы прэс‑сакратар «Маладога фронту» Барыс Гарэцкі, на яго склалі пратакол за нецэнзурную лаянку. Ноч Барыс правёў на Арэсьціна. Сёньня над ім мусіць адбыцца суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?