Народ бунтуе, патрабуе хлеба.

Народ бунтуе, патрабуе хлеба.

Міма людзей пад аховай літаральна бяжыць цар Барыс у раскошным футры.

Міма людзей пад аховай літаральна бяжыць цар Барыс у раскошным футры.

Бажавольны выхваляецца перад дзецьмі сваёй капеечкай. Зараз яе адбяруць. Бажаволак, пабачыўшы цара, пачынае прасіць яго пакараць крыўдзіцеляў: «Хлапчукі адабралі капеечку, загадай зарэзаць іх, як ты зарэзаў маленькага царэвіча…»

Цар спыняе Шуйскага, які загадаў схапіць юродзівага і просіць таго памаліцца за цара. «Нельга маліцца за цара-Ірада, — адказвае Бажавольны, — Маці Божая не дазваляе».

Цар спыняе Шуйскага, які загадаў схапіць юродзівага і просіць таго памаліцца за цара. «Нельга маліцца за цара-Ірада, — адказвае Бажавольны, — Маці Божая не дазваляе».

Заключная сцэна спектакля — баярская дума.

Заключная сцэна спектакля — баярская дума.

У расійскім Марыінскім тэатры (Санкт-Пецярбург) сёння пакажуць новую пастаноўку оперы Мадэста Мусаргскага «Барыс Гадуноў». Прэм’ерай пачнецца ХХ міжнародны оперны фестываль «Зоркі белых начэй». Аўтар пастаноўкі, брытанскі рэжысёр Грэм Вік, падкрэсліў актуальнасць твора, напісанага ў ХІХ стагоддзі, і разлічвае на жывы водгук публікі.

У пастаноўцы

знайшлі адлюстраванне сёлетнія расійскія палітычныя пратэсты: народны бунт на сцэне разганяе амон, сам бунт нагадвае пратэсты на Балотнай плошчы. Такому ўражанню дапамагае скласціся тое, што акцёры апранутыя ў сучасныя касцюмы. Гадуноў у доўгім футры і наменклатурнай шапцы нагадвае высокага чыноўніка.
Баярская дума засядае на фоне надпісу «Народ хоча перамен!»
Рэжысёр адчувае ў «Барысу» дух шэкспіраўскіх хронік, апантанасць ідэяй ўлады, палітычныя манеўры.
Дэталі прэм’еры пастаноўшчыкі трымалі ў строгай таямніцы.

«Сказаць, што я быў у захапленні ад убачанага — нічога не сказаць, — піша найпапулярнейшы расійскі блогер drugoi, які быў на генеральнай рэпетыцыі. —

Раскошнае новае прачытанне знакамітай расейскай оперы, выдатная сцэнаграфія, бліскучыя вакальныя партыі».

Геніяльнасць тэатральнага рэжысёра ў тым, каб паказаць гледачу сённяшні дзень у, здавалася б, на памяць вывучаным творы.

Тэатр мусіць быць люстэркам сучаснасці, і пра гэта нагадаў рэжысёр з радзімы Шэкспіра.

Легальны паказ пастаноўкі такога кшталту ў Беларусі немагчымы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?