Аб гэтым сёння распавёў журналістам генеральны сакратар Федэрацыі хакея Беларусі Яраслаў Заўгародні.
«Мы спадзяемся прыцягнуць максімальную колькасць заўзятараў на чэмпіянат свету 2014 года ў Мінску. У сувязі з гэтым быў падпісаны ўказ прэзідэнта краіны, дзякуючы якому ўпершыню за ўсю гісторыю чэмпіянатаў свету па хакеі ўезд на тэрыторыю Беларусі падчас правядзення турніру будзе бязвізавым для ўсіх заўзятараў і ўдзельнікаў спаборніцтваў. Прычым для гледачоў дастаткова наяўнасць не толькі арыгінальнага, але і электроннага білета. Мы хочам, каб трыбуны запаўняліся,
таму кошты на квіткі ў ходзе папярэдняга этапу чэмпіянату свету будуць дэмакратычнымі — ад 8 да 40 еўра, гэта ў некалькі разоў танней, чым на папярэдніх сусветных форумах у Швецыі і Фінляндыі, а таксама ў Славакіі, Германіі і Швейцарыі.Для нас маючы адбыцца чэмпіянат свету — не толькі камерцыйны праект, але шмат у чым і





