Магазін аднаго з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю абакралі ноччу 31 мая. Злодзей з касавых апаратаў забраў 5 мільёнаў 964 тысячы рублёў.

Днём пра крадзеж у міліцыю заявіў дырэктар магазіна. Паводле яго слоў, злачынца трапіў у краму праз акно.

Па падазрэнні ў злачынстве ў гэты ж дзень следча-аператыўная група міліцыі затрымала 40-гадовага маладзечанца, які нідзе не працуе.

Затрыманы змешчаны ў ізалятар. Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле «Крадзеж».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?