Галкіпер Андрэй Мезін і канадскі форвард Даніэль Корса пакідаюць хакейнае мінскае «Дынама». Пра гэта на сустрэчы з журналістамі паведаміў спартыўны дырэктар клуба Ігар Матушкін.

Паводле словаў Матушкіна, «клуб не задавальняў узровень гульні Корса ў мінулым сезоне».

З Мезіным было вырашана скасаваць пагадненне пасля чэмпіянату свету.

«Клуб не бачыць Андрэя ў складзе каманды. Не задавальняе яго цяперашні ўзровень гульні», — сказаў Матушкін.

Нагадаем, што на нядаўнім чэмпіянаце свету па хакеі Андрэй Мезін самавольна пакінуў размяшчэнне зборнай Беларусі пад кіраўніцтвам Кары Хейкілі і з’ехаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?