Як паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, вечарам 11 чэрвеня (у 20:58) разрад маланкі забіў школьніка.

Група навучэнцаў адной са школ Салігорска (11 дзяцей у суправаджэнні 4 настаўнікаў) адпачывалі ў зоне адпачынку «Скакаль» ля мястэчка Старобін Салігорскага раёна. Падчас навальніцы разрад маланкі ударыў ў дрэва, пасля чаго па зямлі перайшоў у палатку, дзе знаходзіліся чацвёра 16-гадовых дзяцей.

У выніку адзін школьнік (хлопчык) загінуў, трое пацярпелі (два хлопцы і дзяўчына).
Пацярпелыя знаходзяцца ў рэанімацыйным і кардыялагічным аддзяленнях, іх стан (са слоў лекараў) — здавальняючы.

Для аказання псіхалагічнай дапамогі на месца выязджаў спецыяліст Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

У МНС нагадваюць: пры грымотах трэба зачыняць вокны, не карыстацца электрапрыборамі, на вуліцы не стаяць пад дрэвамі або лініямі электраперадач.

Акрамя таго, падчас навальніцы катэгарычна забаронена купацца і лепш адысці далей ад вады. Аўтамабілістам не варта запраўляць машыну падчас навальніцы, а непагадзь лепш перачакаць у салоне.

Каб навальніца не нарабіла бяды. Што трэба ведаць? Парады спецыяліста.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?