Па выніках праверкі дзейнасці найбуйнейшай у Беларусі кампаніі пракуратура Мінска распачала крымінальную справу ў дачыненні да намесніка начальніка Упраўлення вытворча-тэхналагічнай камплектацыі ААТ «МАПІД».

Службовай асобе будаўнічай кампаніі інкрымінуецца здзяйсненне злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.424 Крымінальнага кодэкса Беларусі (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае службовай асобай, якая займае адказнае становішча, альбо пры выкананні функцыяў па раздзяржаўленні ці прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці, альбо якія пацягнулі цяжкія наступствы). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Паводле папярэдніх дадзеных праваахоўных органаў, падазраваны з красавіка 2010 года па ліпень 2011 года на шкоду інтарэсам ААТ «МАПІД» аддаваў незаконныя ўказанні залежным ад яго па службе работнікам аб выкананні ў працоўны час рамонтных работ на ягоным участку ў в. Хацежына Мінскага раёна.

Паводле падлікаў праверкі, агулам названымі дзеяннямі падазраваны прынёс будаўнічай кампаніі шкоду на суму каля 35 мільёнаў рублёў.

Цяпер па справе праводзіцца комплекс следчых мерапрыемстваў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?