Фота МНС.
Фота МНС.
Фота МНС.
Сур’ёзныя наступствы выклікала ДТЗ, якое адбылося днём 13 чэрвеня на чыгуначным пераездзе ў вёсцы Тэўлі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.
Як паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі, 13 чэрвеня ў Брэсцкі аддзел транспартнай міліцыі па тэлефоне ад старшага дыспетчара аддзела перавозак Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі паступіла інфармацыя аб тым, што ў 15.37 на 1.
У выніку сутыкнення адбыўся сыход першай колавай пары электравоза. Электравоз і аўтамашына атрымалі механічныя пашкоджанні.
З 15.37 да 18.50 быў заблакіраваны рух на галоўным пуці ўчастка Брэст — Баранавічы, пашкоджана 500 метраў чыгуначнага палатна.
Затрымка руху электрацягніка № 6308 Брэст — Мінск склала 2 гадзіны 40 хвілін, цягніка № 105 Мінск — Брэст — 1 гадзіну 37 хвілін, электрацягніка № 6309 Мінск — Брэст — 1 гадзіну 12 хвілін, цягніка № 28 Брэст — Масква — 45 хвілін, цягніка № 22 Прага — Масква — 10 хвілін, а цягнік № 833 ЭПр Баранавічы — Брэст са станцыі Аранчыцы да станцыі
Вадзіцель «МАЗа» быў дастаўлены ў бальніцу з дыягназам «рэзаная рана левага перадплечча з пашкоджаннем мышц разгінальнікаў».
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.





