Кампанія Samsung лідзіруе ў Беларусі па продажах тэлефонаў з доляй больш як трэць рынку.
Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі 14 чэрвеня ў Мінску Ён Су Чой, кіраўнік беларускага прадстаўніцтва Samsung Electronics.

Паводле яго слоў, рост продажу ў першым і другім квартале стаў адной з асноўных тэндэнцый мабільнага рынку Беларусі ў 2012 годзе. Нароўні з гэтым павялічылася сярэдняя прадажная цана мабільных прылад, што прывяло да росту сегмента рынку ў грашовым выражэнні.

«Кампанія Samsung у другім квартале гэтага года заняла першае месца па продажы мабільных тэлефонаў у Беларусі з доляй рынку 33%», — сказаў Ён Су Чой. Самымі папулярнымі прыладамі Samsung сталі тэлефоны ў сярэднім цэнавым дыяпазоне ад 100 да 200 у.а. і ад 200 да 300 у.а.

Пры гэтым доля продажу смартфонаў складае прыкладна 40% у агульнай долі продажу мабільных прылад паўднёвакарэйскага брэнда.

Кампанія плануе давесці долю продажу смартфонаў да 60% на працягу года.

14 чэрвеня кампанія Samsung прадставіла ў Мінску флагманскі смартфон Galaxy S III. Продажы прылады ўжо адкрыліся па цане 6 млн. 999 тыс. рублёў у салонах мабільнага аператара velcom. Кошт у растэрміноўку складзе 8 млн. 887 тыс. (2 млн. 299 тыс. першы ўнёсак плюс 549 тыс. рублёў штомесяц на працягу 12 месяцаў).

Неўзабаве смартфон з’явіцца ў салонах «Сувязны», «На сувязі», «Еўрасетка», а таксама салонах сотавага аператара «МТС».

Samsung Galaxy S III працуе на платформе Android 4.0 Ice Cream Sandwich, мае памеры 136,6×70,6×8,6 мм і вагу 133 г. Забяспечаны ўзмоцненай батарэяй ёмістасцю 2.100 мАгадз.

Прылада забяспечана SuperAMOLED-экранам з дыяганаллю 4,8», дзвюма камерамі (асноўнай 8 Мпікс і дадатковай 1,9 Мпікс) і працуе на платформе Android 4.0 Ice Cream Sandwich.

Удасканаленая версія тэхналогіі Android Beam — S Beam — дазваляе перадаваць розныя файлы, проста датыкнуўшыся сваім смартфонам да другога Samsung GALAXY S III, без неабходнасці ў Wi-Fi-злучэнні ці перадачы даных па мабільных сетках. Фільм памерам 1 ГБ можа быць перададзены за тры хвіліны, а аўдыяфайл памерам 10 МБ усяго за дзве секунды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?