Пра гэта, як паведамляе РІА «Навіны», заявіў
Раней суд у сталіцы Польшчы прысудзіў да тэрмінаў у тры і два месяцы турмы двух расійскіх фанатаў за ўдзел у бойках і беспарадках перад матчам зборных дзвюх краін. Яшчэ чатыры расійцы знаходзяцца пад часовым трохмесячным арыштам у чаканні суда.
Працягваюцца слуханні ў дачыненні да яшчэ прынамсі трох расійцаў, затрыманых падчас беспарадкаў.
У аўторак перад матчам зборных Расіі і Польшчы ў Варшаве расійскія заўзятары калонай прайшлі да стадыёна. Падчас руху паміж імі і польскімі фанатамі адбылася бойка. Для разгону хуліганаў паліцыі давялося страляць у паветра і прымяніць вадамёты. Сутыкненні працягнуліся і пасля матчу. Агулам былі затрыманыя 184 чалавекі, з іх 25 — расійцы.
Суд у Варшаве ўжо вынес некалькі прысудаў футбольным хуліганам.





