Як паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі, 14 чэрвеня ў Барысаўскую транспартную міліцыю паступіла інфармацыя аб тым, што каля 10.15 на пешаходным насціле прыпыначнага пункта Печанскі цягніком № 117 Віцебск — Мінск траўмаваны вучаць 7-га класа адной з сярэдніх школ Барысава. Ён дастаўлены ў бальніцу з закрытым пераломам 4-й косці левай кісці.

Устаноўлена, што школьнік пераходзіў чыгунку, праігнараваўшы меры бяспекі. У прыватнасці, ён пераходзіў магістраль у навушніках з гучнай музыкай, што не дазволіла яму пачуць гукавыя сігналы цягніка. Акрамя таго, падлетак ні разу не паглядзеў па баках, каб пераканацца ў адсутнасці цягніка.

Калі школьнік пачаў пераходзіць шляхі, пасажыры на платформе пачалі жэстыкуляваць і крычаць аб тым, каб ён заставаўся на месцы. Аднак ён не пачуў сігналы аб небяспецы.

Машыніст пасажырскага саставу прымяніў экстраннае тармажэнне, аднак гэтага не хапіла, каб цягнік поўнасцю спыніўся. Школьнік паспеў перайсці рэйкі, аднак лакаматыў зачапіў яго рукзак. У выніку падлетка павярнула і адкінула ў бок, што паслужыла траўмаванню рукі. Цяпер пацярпелы ўжо выпісаны з бальніцы, а транспартная міліцыя па факце здарэння праводзіць праверку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?