Галоўны трэнер нацыянальнай і алімпійскай футбольных зборных Беларусі Георгій Кандрацьеў прызнаўся, што пасля наведвання матча чэмпіянату Еўропы паміж іспанцамі і ірландцамі (4:0) ён яшчэ больш пераканаўся, што Беларусь не з’яўляецца па-сапраўднаму футбольнай краінай.

«Цяпер я яшчэ больш пераканаўся ў гэтым.

Ірландыя прайграе 0:4. А што робяць ірландскія балельшчыкі? Яны пачынаюць спяваць. Яны 15 хвілін спявалі, не змаўкаючы, дзякуючы сваім футбалістам.
Пакуль яны спявалі, нават іспанскія фаны маўчалі. А ўяўляеце, што было б, калі б Беларусь прайгравала 0:4? У нас жа, на думку балельшчыкаў, мы павінны ўсіх у свеце перамагаць», — сказаў Кандрацьеў.

Разважаючы аб фаварытах цяперашняга чэмпіянату Еўропы, ён выдзеліў зборныя Іспаніі і Германіі, аднак падкрэсліў, што сюрпрыз можа паднесці любая каманда. У той жа час галоўны трэнер беларусаў адзначыў, што не моцна ўражаны гульнёй расіян на турніры. «Прызнацца, я не бачу ў іх нейкай ужо занадта ўпэўненай гульні. Паглядзіце статыстыку матча з чэхамі. Расіяне прайгралі ўсю статыстыку: і перадачы, і валоданне мячом. З палякамі адзін паўмомант стварылі і забілі, а колькі ў палякаў было момантаў… Не здзіўлюся, калі яны прайграюць Грэцыі і не трапяць у плэй-оф», — сказаў трэнер.

Пры гэтым Кандрацьеў лічыць, што беларускай зборнай па сілах прабівацца на такі топ-турніры.
«Мы можам кваліфікавацца на чэмпіянат Еўропы. Без сумнення. Мы не нашмат слабейшыя за Украіну, Расію, тую жа Ірландыю або Швецыю. З гэтымі сапернікамі мы можам спакойна гуляць і перамагаць. Нам цяжка біцца з камандамі менавіта экстра-класа кшталту Іспаніі», — падсумаваў галоўны трэнер беларусаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?