ВНУ Грузіі не будуць выдаваць дыпломы без ведаў англійскай мовы
Пра гэта заявіў Міхаіл Саакашвілі ў Батумі на міжнароднай медыцынскай канферэнцыі.
Ён нагадаў, што ў сённяшнім свеце практычна ўся інфармацыі ідзе па-англійску, таму веданне гэтай мовы мусіць быць абавязковым, перадае «Газета.ру».
З ініцыятывы Саакашвілі два гады таму вывучэнне англійскай мовы ў школах з першага класа стала абавязковым. У Грузію прыбылі больш за тры тысячы настаўнікаў-валанцёраў з ЗША, Канады, Аўстраліі, Вялікабрытаніі. Яны размеркаваныя практычна ва ўсе грузінскія школы для навучання дзяцей англійскай мове.
Грузінскія тэлеканалы паказваюць фільмы па-англійску з грузінскімі субтытрамі. Гэта раздражняе людзей сярэдняга і пажылога веку, але моладзь гэта вітае. У краіне таксама адкрылі бясплатныя курсы для ўсіх ахвочых вывучаць англійскую мову і працаваць на камп’ютары.
Еўрарадыё
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ