Падчас учорашняга матчу групавога турніру Еўра-2012 Італія — Харватыя (1:1) харвацкія фанаты кідалі бананы ў форварда італьянцаў Марыа Балатэлі.

Інцыдэнт адбыўся пасля адной з атак «Скуадры адзуры». Сцюарду нават прыйшлося выйсці на поле, каб сабраць бананы. Акрамя таго, амаль штораз, калі Балатэлі атрымліваў мяч, з сектараў харвацкіх трыбун можна было пачуць крыкі, якія імітавалі малпаў.

Адзначым, што ўчора, як і ў гульні супраць Ірландыі (1:3), харваты таксама кідалі на поле дымавыя шашкі, пасля чаго УЕФА адкрыў расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?