Нягледзячы на тое, што большасць фатографаў ўжо даўно не праяўляе свае здымкі ўручную ў цёмных-прыцёмных пакоях, са спецыяльнымі рэактывамі, і, канечне, не сушыць іх як раней на вяровачках ў ваннай, 16 чэрвеня ў дворыку музея гісторыі Мінска на прышчэпках віселі і «сушыліся» дзясяткі фотаздымкаў.

Гэта акцыя «Фота-сушка». Ідэя мерапрыемства даволі простая: прыходзь, прынось свае фотаздымкі, вешай на вяровачкі, а ўзамен на памяць можна забраць іншае фота, якое будзе даспадобы. Пры жаданні, на адвотротным баку можна напісаць імёны і кантактныя дадзеныя, каб потым абменьвацца вопытам ці проста ўражаннямі ад фатаздымкаў.

Першая падобная акцыя адбылася ў Санкт-Пецярбургу два гады таму, пасля пакацілася па розных гарадах і краінах, набіраючы папулярнасць. У Мінску сёлета «сушылі фота» упершыню, аднак нягледзячы на першы раз, блін выйшаў не комам. Было даволі многа людзей, дзесяткі фота-аб’ектываў, мноства цікавых фатаздымкаў і пазітыўны настрой.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?