Венесуэльскі лідар Уга Чавэс адмовіўся ўдзельнічаць у тэледэбатах са сваім супернікам на прэзідэнцкіх выбарах, прызначаных на кастрычнік.

«Я б хацеў пагаварыць з «цяжкавагавіком», а не з «пустым месцам», -- пракаментаваў ён сваю адмову ад удзелу ў дэбатах.

Праціўнікам Чавэса на выбарах будзе Энрыке Капрылес -- адзіны кандыдат кааліцыі, якая аб'ядноўвае больш за 30 апазіцыйных партый.

Прэзідэнт Венесуэлы ні разу не назваў Капрылеса па імені, з таго часу, як той быў абраны кандыдатам ад апазіцыі, а выкарыстоўвае эпітэты «свіння» і «няўдачнік».

Чавэс ідзе на трэці тэрмін. Ён кіруе Венесуэлай ад 1999 г.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?