У падвале дома №7 на вуліцы Казлова ў Мінску завяліся кацяняты. Час ад часу яны з’яўляюцца ў маленькай нішы ў сцяне каля самых ходнікаў, гуляюцца там. Хтосьці заўважыў малечаў і пачаў падкормліваць. Але не ўсім жыхарам дома гэта спадабалася. Побач з тым месцам на сцяне з’явілася абвестка пагрозлівага зместу.





