Фотавыстаўка Беларускага тэлеграфнага агенцтва «Беларусь — мая Радзіма» адкрылася сёння ў сярэдняй школе імя Францыска Скарыны ў Вільнюсе. Гэта адзіная школа ў сталіцы Літвы, дзе выкладанне вядзецца на беларускай мове.

Выступаючы на цырымоніі адкрыцця, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы Уладзімір Дражын адзначыў, што работы фотакарэспандэнтаў БЕЛТА ілюструюць сённяшняе жыццё Беларусі. Паводле яго слоў, выстаўка будзе цікавая не толькі этнічным беларусам, якія жывуць у Літве, але і ўсім грамадзянам гэтай краіны. Як паабяцаў пасол, работы будуць паказаны ва ўсіх буйных літоўскіх гарадах.

Уладзімір Дражын таксама паведаміў, што ў год 15‑годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі ў Літве пройдзе шэраг культурных мерапрыемстваў, у прыватнасці, выстаўка беларускіх мастакоў у Сейме Літвы.

Таксама на восень гэтага года плануецца правядзенне Дзён Беларусі ў Літве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?