У мінулым годзе Эўрапейская Камісія прадаставіла 7,6 млрд. эўра дапамогі краінам, што разьвіваюцца.
Згодна з апублікаванымі дадзенымі, у 2006 годзе Камісія аб’явіла пра аказаньне дапамогі ў памеры 7,6 млрд. эўра краінам трэцяга сьвету. Гэта на 55% болей, чым пяць год таму.
Па словах Бэніты Фэрэра‑Вальднэр, Эўрапейскага Камісара па пытаньнях зьнешніх стасункаў, у 2006 годзе Эўрапейская Камісія прадаставіла «рэкордны аб’ём дапамогі». Камісар выказала асаблівы гонар унёскам Камісіі ў бюджэт Часовага міжнароднага мэханізму, накіраванага на дапамогу палестынскаму насельніцтву.
Як адзначыла Бэніта Фэрэра‑Вальднэр, на сёньняшні дзень Камісія «ня толькі прытрымліваецца лепшых міжнародных стандартаў, але і зьяўляецца лідэрам у сфэры аказаньня дапамогі краінам трэцяга сьвету».
Эўразьвяз застаецца найбуйнешым донарам міжнароднай дапамогі ў сьвеце. У цэлым ЭЗ выдзяляе каля 55% усёй сусьветнай дапамогі на патрэбы разьвіцьця розных краінаў сьвету. Штогадовы аб’ём дапамогі, што прадастаўляецца Эўрапейскай Камісіяй і дзяржавамі‑членамі ЭЗ, дасягае 50 млрд. эўра.