Нагадаем, у вачах замежніка наша сталіца паўстала ў дэпрэсіўных танах: прэтэнцыёзныя, але нефункцыянальныя або неэканамічна прадуманыя будынкі, няўсмешлівыя, прыгнечаныя людзі, рэзкі кантраст між памаляванымі фасадамі з вуліцы і недагледжанымі фасадамі з двароў.Аўтавакзал «Маскоўскі» падарожнік назваў антымадэллю для ўсіх, хто вывучае архітэктуру, а Нацыянальную бібліятэку параўнаў з нязграбным касмічным караблём. Такім грувасткім, што не можа ўзляцець.
Той запіс блогера выклікаў масу каментаў. Адны пагаджаліся і прыводзілі аналагічныя водгукі, іншыя атакавалі за неаб'ектыўнасць.
Артыкул ўважліва вывучылі і супрацоўнікі інфармагенцтва Міністэрства абароны Беларусі, якое называецца «Ваяр», і падрыхтавалі свой адказ.
Рэакцыю вайскоўцаў у спробе адстаяць гонар Мінска і яго «непаўторную» архітэктуру друкуе газета «Во славу Радзімы» пад зневажальнай назвай «Тут французік прыязджаў…» «Наш адказ Чэмберлену» падрыхтаваў лейтэнант Сяргей Клімковіч.Прапануем яго Вашай увазе:
«Любяць пісаць пра нас замежнікі. А «Наша Ніва» з задавальненнем перакладае іх ўражанні для беларускіх чытачоў.Асабліва тых замежнікаў, якім рабіць няма чаго, таму яны і ездзяць па розных краінах, пішуць паскудства, а потым дзеляцца ўражаннямі ў
Але я не пра тое.
Француз прыехаў у Беларусь па вострыя адчуванні. Ён прывык да храбусткіх багетаў, усмешкаў, вытанчанай еўрапейскай архітэктуры і еўра.Аднак нашы крамы сустрэлі яго учорашнім «Барадзінскім» і няўсмешлівымі прадавачкамі. Так, каемся: мы любім наш чорны хлеб і нашых неўсмешлівых прадавачак. Ёсць такі грэх. Куды падзецца? Неабавязкова, вядома, «Барадзінскі». Я вось сёння «Золак асаблівы» прыкупіў у прадаўшчыцы, якая не усміхаецца мне ўсё 15 гадоў, якія я яе ведаю. Нашы прадаўшчыцы не любяць выглядаць ўсмешлівым дурніцамі. Яны разумныя жанчыны. Усміхніся адзін раз — потым адбою не будзе ад залётнікаў і ліслівых алкашоў. А тут француз…
«Я хацеў купіць каўбасы, — піша ён у сваёй парыжскай кватэрцы пасля прыгодаў у Беларусі, а потым публікуе ў Інтэрнэце. — І хачу, каб мне парэзалі яе на лустачкі.Я дрэнна размаўляю
Я ўяўляю гэтую карціну! І ўяўляю жах нашых бедных прадаўшчыц пры выглядзе француза, які грае з каўбасой (яшчэ, напэўна, і сервелат быў)і на нешта намякае на замежнай мове. Тут не тое што ў вочы глядзець, тут скрозь зямлю праваліцца захочацца! Нашы ж, як правіла, усё замужам альбо прыстойныя дзяўчыны. Не звыкліся да вясёлых намёкаў.
Разам з каўбасой і таямнічай дзяўчынай на імя Ж. француз адправіўся аглядаць Мінск. Мяркуючы па запісах, ён вялікі знаўца архітэктуры.Скажу болей: залётнага француза, мяркуючы па ўсім, курчыла ад нашай архітэктуры і ад нулёў на нашых грошах. Ну, у кожнай нацыі свае фішкі. Мы — даўно звыкліся, а француза з яго Версалем і еўрыкамі мог і кандрацій схапіць.
«Сёння, гуляючы па Менску, я ўбачыў жахлівы будынак новай бібліятэкі.Хм… Якая цікавая архітэктурная школа! Ж. хадзіла са мной і вельмі смяялася. Я зусім не перабольшваю — гэты будынак прызналі адным з самых выродлівых ў свеце. Выглядае быццам вялікая пустая скрынка, візуальна вельмі нязграбная. Ён падобны да велізарнага касмічнага карабля, які ніяк не можа узляцець. Больш за тое, грунт багністы, разлічылі няправільна, і бібліятэка паступова прасядае. У неба яна дакладна не паляціць, хутчэй, апусціцца да цэнтра Зямлі. Уначы будынак асвятляюць усімі колерамі вясёлкі, часам нават з густам. І ўсё ж яна проста дзівіць сваёй нязграбнасцю».
Я яшчэ з напалеонаўскага нашэсця не люблю французаў! Умеюць закрануць балючае! Топчуць чужую зямлю і яшчэ кпяць!Мне вось, напрыклад, вельмі не падабаецца іх Эйфелева вежа. І Парыжская мэрыя таксама так сабе. І Елісейскія палі маглі б быць больш елісеістымі. Але я ж не гарлаю пра гэта на ўвесь Інтэрнэт. Больш за тое, жадаючы быць да канца арыгінальным (фокусу з каўбасой падалося замала), француз прывалок з сабою дзядуляў фотаапарат. Дзядуля, баец Супраціву, здабыў яго ў пабітым нямецкім абозе разам з каляровымі фотастужкамі. Праз 70 гадоў усё гэта дасталася ўнуку і прыбыло ў Беларусь.
Здымкі класныя. Не, праўда.Быццам бы гэта Мінск сямідзесятых гадоў мінулага стагоддзя. Ідэя — пяць балаў. Толькі вось усё ракурсы нейкія… страшнаватыя. Усё апаўшая тынкоўка ды вышчарблены асфальт. Я таксама магу пабадзяцца па некаторых парыжскіх кварталах і зняць жудасную жуць. А потым выдаць: «Людзі добрыя, глядзіце, які жах дзеецца ў сталіцы Французскай Рэспублікі!».
Шкодны француз нават не знайшоў час дазнацца пра будынкі, аб якіх пісаў.БНТУ ён чамусьці прыняў за сярэднюю школу. Абсерваторыю выдаў за «Цэнтр па кантролі за фонам радыяцыі». А потым ён прыцягнуўся ў парк Чалюскінцаў, знайшоў стары аварыйны будынак і нашчоўкаў каларытных здымкаў. Пасля якіх цалкам натуральна можна напісаць тое, што ён і апублікаваў: «Уражанне, бы пераносішся ў раман «1984». Гэтыя ўражанні нашмат мацнейшыя, чым проста чытаць кнігу. Іх існаванне ўнутры прапаганды прымушае хвалявацца, іх адчай ўражвае. Гэта сумна, але разам з тым страшна цікава. Я ведаю, што сустрэтыя мною беларусы нетыповыя для асноўнай масы насельніцтва. Яны, безумоўна, больш адкрытыя і цікавыя, але ўсё роўна пакутуюць ад цяжару дыктатуры, якая ўплывае на іх свядомасць… «.
Ёсць мудрасць, якая хаваецца ў прымаўцы «Са сваім уставам у чужы манастыр не хадзі».Кожны народ жыве так, як загадаюць яму традыцыі, законы, уласнае пачуццё меры і дастатковасці. Кожны чалавек бачыць гэты свет
Лейтэнант Сяргей Клімковіч, [email protected]





