У гэтым годзе кірмашы рамеснікаў разгарнуліся ажно ў трох месцах: у
Месцамі «Горад майстроў» нагадвае парк савецкай эпохі. Асабліва, як ні дзіўна, пастараліся палачане.У полацкім падворку на Суворава на возе сядзіць мужчынка, над ім плакат «Кто работает в колхозе, в хлебе не нуждается». Тут жа напамін аб калектывізацыі, Першамаі, пяцігодках. Мужыкі п’юць піва ў павільёне пад заклікам «Пролетарии всех стран, соединяйтесь!». А той, кім сапраўды могуць ганарыцца палачане, — Скарына, знаходзіцца пад густым шашлычным дымам
Але яшчэ большую «фантазію» праявілі гаспадары павільёна каля «Трох штыкоў» на плошчы Перамогі — тут можна выпіць пад плакатами
Між іншым, паабедаць «на хуткую руку» ў шапіках у парку Пераможцаў не грэбуюць нават аблвыканкамаўскія чыноўнікі. У адным з павільёнаў сустрэлася жанчына, на якую ніколі не падумаў бы, што яна будзе есці з пластыкавых талеркі і стаканчыка.
Пудзілы — дзікоў, глушца, аленя, зайца — сустракаюцца ў парку Пераможцаў амаль праз крок. За сімвалічную плату — тысячу рублёў — побач з мёртвымі жывёламі можна сфатаграфавацца.Добра, што на такой спякоце пудзілы не псуюцца…
У пачатку Суворава, каля Уваскрасенскага храма, з’явілася графіці агромністымі літарамі «
Адным словам, у наш прыгожы, месцамі нават выкшталцоны Віцебск прышоў, як кажуць у народзе, «славянскі бардак».





