У Горадзе майстроў, які праходзіць у рамках «Славянскага базара ў Віцебску» прадаюць партрэт Уладзіміра Пуціна, выкананы ў незвычайнай тэхніцы — ён выпалена на дрэве.

Выпаліў і прывёз на фестываль партрэт расійскага прэзідэнта мастак з Жодзіна Ігар Каперскі. Паводле яго слоў,

праца зробленая некалькі гадоў назад, яшчэ падчас другога прэзідэнцкага тэрміну Пуціна. Рабілася на замову жодзінскага бізнэсмэна, у якасці падарунка расійскім партнёрам.
На выпальванне карціны пайшло некалькі тыдняў. Але нешта ў прадпрымальніка не склалася, і яму стала не да партрэта. Цяпер
выяву Пуціна, які сядзіць на кукішках у кімано, можа набыць любы жадаючы за 500 даляраў.
Ёсць у Ігара Каперскага і выпалены партрэт кіраўніка Беларусі. Праўда, яго не тое што прадаваць, а нават выстаўляць на экспазіцыю не дазваляюць.
Таксама ў скарбонцы ў майстра — выявы вядомых спартсменаў і беларускія краявіды.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?