«Абвешчаная на афіцыйнай старонцы КДБ Беларусі інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Такія інсінуацыі спецслужбаў суседняй краіны не садзейнічаюць паляпшэнню двухбаковых адносін «, — гаворыцца ў каментары МЗС Літвы з нагоды інфармацыі аб затрыманні ў Беларусі рэзідэнта ваеннай выведкі Літвы і асоб, якія знаходзяцца ў яго на агентурнай сувязі, ru.delfi.lt
Нагадаем, што сёння КДБ абнародаваў інфармацыю, што спынена шпіёнская дзейнасць беларускіх грамадзян, «якая ажыццяўлялася ў інтарэсах спецслужбаў Літвы».
- «Падчас правядзення агентурнай акцыі супрацоўнікі КДБ затрымалі з доказамі злачынства рэзідэнта вайсковай выведкі Літвы. Адначасова па факце перадачы замежнай спецслужбе сакрэтных звестак былі затрыманыя асобы, якія знаходзіліся ў яго на агентурнай сувязі», — распавялі ў камітэце. У выніку праведзеных
- Па заключэнні экспертаў сабраныя і падрыхтаваныя для перадачы літоўскай спецслужбе матэрыялы адносяцца да звестак, што складаюць дзяржаўныя таямніцы Беларусі. У дачыненні да затрыманых распачата крымінальная справа па арт. 356 КК Беларусі (здрада дзяржаве). Ім пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 7 да 15 гадоў.





