Самотнік ад аднаго зь яскравых прадстаўнікоў расейскамоўнай плыні магілёўскага року. «Сердце дурака» з тых, пра каго кажуць «у іх Масква ў галаве». Гурт усімі сваімі думкамі скіраваны на Маскву, кажуць, што нядаўна ў сталіцы Расеі ў іх нават фан‑клюб зьявіўся. Карані гэтай музыкі сягаюць у той час, калі на зьмену «кватэрнікам» і астатняе падпольшчыны‑дэсыдэнтшчыны прыйшлі цалкам дазволеныя канцэрты ў рок‑клюбах. Вось і бачыцца вакаліст Цімафей Яравікоў у гераічнай позе на якой запляванай сцэне з рыпучай падлогай у Ленінградзе ці Сьвярдлоўску спасярод нефармалаў, якім усё адно, пад якую музыку выстаўляць «казу». Але рок у «Сердца дурака» не пратэсна‑лабавы, а болей удумлівы і вобразны. Акурат з такога пачынаў Neuro Dubel. «Стаю на краю пропасти и думаю, нахрен копал», — пяе Цімафей. На дыску бонусам прадстаўленыя роднасныя «Сердцу дурака» магілёўскія выканаўцы — «Обаяние невовлеченности» і Е.Вір, а таксама песьня «Рай побач» таленавітага гурту Nevma, які ідзе сьледам за тамтэйшымі зоркамі — «Глюкамі», Osimira і Tav.Mauzer. Магілёўцы ідуць, факт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?