Каля
Нягледзячы на праведзены рамонт ліўнёўкі ў цэнтры Маладзечна на Вялікім Гасцінцы ў раёне прыпынку ля Палаца культуры, у гэтым месцы зноў адбыўся патоп. Некаторыя смельчакі спрабавалі нават праплысці ў велізарнай лужыне.
На прыпынку «Палац культуры» вадой адарвала металічную ашалёўку. Каля новага «Еўраопта» ў цэнтры Маладзечна размыла тратуары, змыла плітку.
Затопленымі было мноства іншых месцаў Маладзечна. Напрыклад, спуск з пуцеправода каля прыпынку «Спортшкола», у Геленове і г.д.
Некаторыя аўтамабілі спынялі рух, некаторых выцягвалі з лужын знаёмыя трасамі.
Мінакі выказвалі салідарнасць, дапамагалі выбрацца тым, хто ехаў у машынах, выштурхоўвалі з вады транспарт.
Часткі моладзі было цікава, наадварот, забрацца на самую вялікую глыбіню лужыны. Маладыя людзі вішчалі, калі іх машыны абдавала хваляй вады, здымаліся на фота, відэа.
У некаторых частках горада прайшоў буйны град.
Лівень скончыўся каля 19.30.