Аляксандр Лукашэнка назваў Алімпіяду палітызаванай, з мноствам праблем. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час адкрыцця ХХI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Лукашэнка параўнаў «Славянскі базар» з Алімпіядай. «Па колькасці ўдзельнікаў і разнастайнасці праграмы „Славянскі базар“ можа прэтэндаваць на званне гадавой культурнай Алімпіяды, — сказаў ён. — Тут дзейнічае галоўны алімпійскі прынцып: мастацтва, як і спорт, па-за палітыкай. На сцэнічных пляцоўках пануе дух сумленнай барацьбы і шчырага захаплення талентам, якой бы нацыі, веры і якога б колеру скуры ні быў яго ўладальнік».

«Алімпіяда вельмі адстае ад нашага „Базару“. Яна палітызаваная, там вельмі шмат праблем.
А „Славянскі базар“ — гэта астравок вальнадумства, незалежнасці, і ў нашага „Славянскага базару“ шмат чаму можна павучыцца», — адзначыў ён.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?