Нарвежскі музыкант беларускага паходжання, пераможца конкурсу
Паводле слоў Рыбака, у Віцебску ў яго ёсць шасцігадовая пляменніца, якую ён бачыў усяго два разы, але падчас апошняй сустрэчы падарыў ёй на дзень нараджэння білет у парк атракцыёнаў.
Музыкант прызнаўся, што вельмі любіць дзяцей і ў Нарвегіі часта дапамагае дзіцячым аркестрам, з якімі займаецца паДа таго ж Рыбак рыхтуе для іх спецыяльныя сучасныя аранжыроўкі, каб паказаць, што скрыпку можна выкарыстоўваць нетрадыцыйна.тры-чатыры дні перад іх канцэртамі.
Спявак расказаў, што дзеля дзяцей яму часам даводзіцца адмаўляцца, да прыкладу, ад прыбытковых карпаратываў у Маскве.
Два месяцы таму Аляксандр Рыбак атрымаў дыплом і цяпер з’яўляецца «майстрам па скрыпцы». Ён расказаў журналістам, што піша, у асноўным, нефарматную музыку, але часам яму хочацца пісаць песні, якія падыходзяць для ратацыі на радыёстанцыях.
Акрамя таго, музыкант адзначыў, што падбірае розны рэпертуар для канцэртаў у заходніх і ўсходнеславянскіх краінах. «У Фінляндыі я часам спяваю
Паводле слоў Рыбака, нарвежскай публіцы падабаецца, калі артысты выходзяць на сцэну без грыму і фанаграмы. «Тут усе хочуць, каб я загрыміраваўся і ўзяў з сабой пабольш танцораў», — сказаў ён.
Музыкант прызнаўся, што ўсходнееўрапейскія калегі з ім не канкуруюць, а, наадварот, часта запрашаюць на свае канцэрты. Нарвежац асабліва ганарыцца прапановай Аляксандры Пахмутавай выканаць з ёю песню «Стары клён».
Пад канец мерапрыемства Рыбак сказаў, што яму вельмі падабаецца Беларусь, і ён хоча, каб сюды прыязджала ўся Еўропа. Для дасягнення гэтай мэты музыкант заклікаў журналістаў сказаць на тэлекамеру фразу: «Hello Europe. Welcome to Belarus».