У прыватнасці, у Мінску з’явіцца вуліца Герояў Сталінграда. Яна будзе знаходзіцца ў мікрараёне «Уручча». Сёлета адзначаецца 70-годдзе Сталінградскай бітвы.

Таксама ў сталіцы будуць новыя вуліцы: Браслаўская, Княгінінская, Камайская, Ільянская, Курсанта Гвішыяні (у 1999 годзе ён патушыў каля станцыі Драгічын палаючы лакаматыў пасажырскага цягніка і загінуў), Праграмістаў (праезд паміж вуліцамі Францыска Скарыны і Акадэміка Купрэвіча), Акадэміка Карскага, кампазітара Юрыя Семенякі

У Мінскім савеце адзначаюць, што пры выбары назваў вуліц «улічвалася меркаванне мінчукоў», а таксама «прапановы грамадскіх арганізацый».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?