Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу 5-га склікання пройдзе з 15 ліпеня па 13 жніўня ўключна.
Права вылучаць сваіх прэтэндэнтаў на месцы ў парламенце маюць палітычныя партыі, працоўныя калектывы і грамадзяне шляхам збору подпісаў. Палітычныя партыі мае права вылучыць сваіх кандыдатаў ва ўсе 110 выбарчых акругаў - па адным у кожнай акрузе.
Так, зборшчыкам трэба атрымаць не менш за тысячу подпісаў выбаршчыкаў, што пражываюць на тэрыторыі акругі, па якой вылучаецца меркаваны кандыдат у дэпутаты.
Рэгістрацыя кандыдатаў пройдзе з 14 па 23 жніўня ўключна. Затым стартуе агітацыйная кампанія. Асноўны дзень выбараў -- 23 верасня.
0
0
0
0
0
0