Белстат апублікаваў дадзеныя пра наведвальнасць беларускіх музеяў у 2011 годзе. За год у 160 музеяў прыйшлі 5,3 мільёна наведванняў. Гэтая лічба расце штогод. Напрыклад, тры гады таму ў музеях было на 25% менш наведвальнікаў, чым летась.
Мемарыяльны комплекс Брэсцкая крэпасць-герой
Якія музеі сталі самымі папулярнымі?
1. Брэсцкая крэпасць — 339 тысячы наведвальнікаў
2. Гомельскі
3. Полацкі
4. Музей ВАВ — 219 тысяч
5. Нясвіжскі палац — 210 тысяч
6. Замак у Міры — 196 тысяч
7. Брэсцкі абласны краязнаўчы музей — 187 тысяч
8. Нацыянальны мастацкі музей — 183 тысячы
9. Хатынь — 182 тысячы
10. Віцебскі абласны краязнаўчы музей — 181 тысяча
За мяжой дзясяткі найлепшых застаўся Нацыянальны гістарычны музей, у які прыйшлі 174 тысячы чалавек.
Варта ўзгадаць і пра тыя музеі, у якія прыйшлі найменш наведвальнікаў.
Жабінкаўскі раённы музей за 2011 год сабраў ўсяго 300 чалавек. У сярэднім менш чым па адным наведвальніку за дзень!700 чалавек адзначыліся ў Астравецкім музеі. У Валынецкім краязнаўчым музеі імя Івана Чэрскага пабывалі 1100 чалавек, а ў
А ў які музей любіце хадзіць Вы?





