«Асаблівасцю ўстановы з’яўляецца тое, што вы плаціце толькі за час, праведзены ў нас, — усяго 300 беларускіх рублёў за хвіліну, — кажуць аўтары ідэі. — Усё астатняе — бясплатна!»

У новай кавярні (зала разлічаная на 50 чалавек) наведнікі змогуць сустракацца з сябрамі, сядзець у інтэрнэце, чытаць кнігі і часопісы, пісаць, маляваць, займацца любым відам творчай дзейнасці,
а акрамя таго гуляць у настольныя гульні (тут будзе спецыяльны пакой для «Мафіі»), удзельнічаць у тэматычных вечарах, глядзець кіно на праектары. У наяўнасці ёсць і Xbox.

«У нас няма звыклай кухні і разнастайнага меню, уласцівых звычайнай кавярні, — інфармуюць на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы „Вконтакте“ арганізатары. — Але ўсе нашыя наведнікі — гэта нашыя госці, якіх мы з радасцю частуем гарбатай, кавай, печывам і цукеркамі. Таксама вы можаце прынесці ежу з сабой. А вось алкаголь і курэнне — пад забаронай».

«Гадзіннік Фішэра» разлічаны ў першую чаргу на людзей творчых, бо месцаў для сустрэчы ў мастакоў, паэтаў і музыкаў у горадзе не так шмат. Акупіць укладанні паспрабуюць у тым ліку за кошт правядзення музычных і тэматычных вечароў.

«Пакуль у памяшканні ідзе рамонт, плануем адкрыцца ў канцы жніўня, у скрайнім выпадку — у пачатку верасня», — сказаў адзін з аўтараў праекта Аляксандр Верабей.

Пачастунак, які прапануюць наведнікам, будзе бясплатным. Ці не баяцца ўладальнікі «антыкавярні» патоку галодных мінчан?

«Рызыка, зразумела, ёсць. Але мы разлічваем, што публіка хутка „адфільтруецца“. А на печыва, каву, гарбату, той жа інтэрнэт трэба не так шмат грошай. Нашая задача — арганізаваць у Мінску ўтульнае месца для сустрэчы аднадумцаў, якое хутка заваюе папулярнасць», — адзначаюць стваральнікі ўстановы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?