Незвычайную з’яву назіралі ноччу з 15 на 16 ліпеня жыхары Беларусі. Балід праляцеў па небе з поўдня на поўнач краіны, пакуль не ўзарваўся з моцным грукатам.
Вось што расказаў гімназіст Даніл Бука з вёскі Валодзькава: «Вечарам, гадзін дванаццаць было — пачуў грукат, вокны затрэсліся, задрыжэлі, і святла шмат адразу.Думаў, можа машына дзе ўрэзалася ў дрэва. Выйшаў, паглядзеў — ціха, нікога няма. Сёння мне сябар тэлефануе з Гатаўшчыны. Яго сястра шпацыравала вечарам па вуліцы і бачыла, што ляцела быццам бы камета з хвастом.
Незвычайную з’яву бачылі і жыхары вёскі Гатаўшчына. «Я быў у дарозе, бачыў яркую ўспышку на небе, секунд пяць,
Моцны грукат, а палове на першую ночы чуў Часлаў Рудак, інжынер з вёскі Мнюта ІІ.«Я толькі чуў. Сёння пачаў распытваць у людзей. Бачылі святло, кшталту шара. Потым святло прапала, праз пяць хвілін адбыўся выбух. У мяне хата затрашчэла і на кухні аж дзверы адкрыліся. Дзесьці вакол нас яно ўзарвалася», — распавёў спадар Часлаў.
А вось сведчанні людзей, дасланыя ў «Нашу Ніву» і на пааазерскі сайт Westki.info.
Віктар: Я бачыў. Быў пад Браславам і назіраў неверагоднай яркасці балід.На жаль, саму з’яву не бачыў, але бачыў свой цень: на дварэ было светла, быццам над самай галавой выбухнуў салют, ці нават крыху ярчэй. Быў бачны прыблізна на паўднёвым усходзе. Не зусім Глыбокае, але Глыбоцкі раён закранае.
Dzianis: Бачылі з сябрам яго нават у Лунінецкім раёне.Вярталіся з возера на машыне, ехалі ў паўночны бок і дзесьці апоўначы з неба паляцела долу яскравая зеленаватая фігня. Мы думалі, што нехта салют няўдала запусціў, ці штосьці такое, а тут вунь як — метэор.
З Плісы: Мы з сябрамі выйшлі на шпацыр з в. Пліса, рухаліся ўздоўж трасыі спачатку нам падалося, што гэта святло ад аўтамабільных фар, але потым мы заўважылі агнявы шар, які ляцеў прыблізна ў бок лесу Кужэльніка і, не даляцеўшы да гарызонту, знік з далягляду (мабыць, проста перастаў свяціцца). Гэтая з’ява вельмі нагадвала сігнальную ракету. Праз некалькі хвілін мы пачулі моцны грукат, падобны да грымотаў падчас навальніцы. Па ўсіх прыкметах гэта быў метэор.Глыбокае-Полацк . Усё навокал хутка пасвятлела,
Свидетель: Я видел эту вспышку из Верхнедвинска.Было похоже на сигнальную ракету.
Ivo_rus: Мы с женой были на вокзале Полоцка.Сели в поезд Полоцк — Минск и примерно в 00:10 мы увидели огромный шар в небе. В течении 10 секунд он все осветил.





