Як стала вядома НН, цела 11-гадовай Ангеліны Судаленка, якая трагічна загінула ў Італіі, сёння прывязуць у Беларусь. Папярэдняе расследаванне інцыдэнта пацвердзіла, што дзяўчынка загінула ў выніку няшчаснага выпадку.
Страшная трагедыя здарылася а 17-й гадзіне ў мінулую сераду.
Дзяўчынка прыехала ў Італію з групай дзяцей Чарнобыля на аздараўленне. Яна трапіла ў сям’ю ў правінцыю Асці, што ў П’емонце, на паўночным захадзе Італіі. Жыла яна ў даліне Удзонэ, блізка мяжы з Італіі з Францыяй. Рэльеф там гарысты.
Дзеці паехалі на раваровую экскурсію. І дзяўчынка выпадкова з’ехала з дарогі пад абрыў. На бяду, там аказаўся камяністы адхон глыбінёй 4,5 м... Верталёт «Хуткай дапамогі» даставіў яе ў шпіталь, але адратаваць дзіця не ўдалося.





