У Мінску затрыманыя актывісты міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Раман Пратасевіч, Уладзімір Яроменак і Раман Васільеў. Пра гэта БелаПАН паведаміла праваабаронца Кася Галіцкая.
Паводле яе слоў, супрацоўнікі міліцыі затрымалі маладых людзей раніцай 17 ліпеня ў Кастрычніцкім раёне Мінска прыкладна ў 7.30. «Іх даставілі ва УУС Кастрычніцкага раёна Мінска, дзе склалі на іх пратаколы аб дробным хуліганстве па арт. 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Цяпер іх павінны прывезці ў суд Кастрычніцкага раёна», — паведаміла Галіцкая.
Сама Галіцкая лічыць гэты арышт прэвентыўнай мерай напярэдадні візіту ў Беларусь прэм’«Нам вядома, што актывістам тэлефанавалі з міліцыі, каб пагутарыць. Але яны размаўляць адмовіліся. Я думаю, што іх арыштавалі, каб яны не стваралі праблем і не правялі нейкіх акцый падчас візіту Мядзведзева», — сказала Галіцкая.ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева, які павінен адбыцца 18 ліпеня.
***
Раман Васільеў асуджаны на 12 сутак, Уладзімір Яроменак -- 15 сутак.





