Стаўбцоўскі раён: мінчанін перавярнуўся на Audi і сышоў, пакінуўшы мёртвага пасажыра
За рулём Audi 100 знаходзіўся мінчанін 1989 г.н.
«Малады чалавек не даў рады кіраванню», — сказана ў зводцы ДАІ Мінскай вобласці. Як і ў дзвюх смяротных аварыях, якія адбыліся ў Гомельскай вобласці, аўтамабіль выехаў за межы праезнай часткі і перакуліўся. Як часта бывае ў тыповых летніх аварыях, не апошнюю ролю ў цяжкасці наступстваў ДТЗ адыграла небяспечная хуткасць, адзначылі інспектары.
«У выніку аварыі 22-гадовы пасажыр ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы ДТЗ, — дапоўнілі ў Дзяржаўтаінспекцыі Мінскай вобласці. — Кіроўца, у парушэнне закона, з месца аварыі сышоў. Была заведзеная крымінальная справа. Праводзіцца праверка». Пра тое, ці пацярпеў сам кіроўца, інфармацыі няма. У УДАІ МУС удакладнілі, што абодва ўдзельнікі здарэння — жыхары Мінска, нідзе афіцыйна не працавалі.
auto.onliner.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ