17 ліпеня ў Мінску падчас сустрэчы першага
«На сустрэчы будуць абмяркоўвацца пытанні прамысловай кааперацыі, будаўніцтва АЭС у Беларусі і развіцця Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП), у прыватнасці, доступ на рынак розных груп тавараў», — сказаў Мачэўскі. Адказваючы на пытанне, ці будуць
Варта адзначыць, што сёння з’явілася інфармацыя пра тое, што Румас і Шувалаў разгледзяць пытанне аб экспарце Беларуссю растваральнікаў у трэція краіны. Пра гэта РІА «Навіны» паведаміла са спасылкай на крыніцу ў органах дзяржкіравання Беларусі. Інфармацыю пацвердзілі і некалькі суразмоўцаў партала TUT.BY.
Сустрэча Румаса і Шувалава пройдзе напярэдадні паседжання Савета міністраў саюзнай дзяржавы. Паводле папярэдняй інфармацыі, на ім тэма растваральнікаў не будзе разглядацца.
У адпаведнасці з пагадненнем аб супрацоўніцтве ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы, якое ў снежні 2010 падпісалі Беларусь, Казахстан і Расія, Беларусь атрымлівае расійскую нафту і нафтапрадукты бяспошлінна, але пры гэтым абавязаная пералічваць у расійскі бюджэт 100% экспартных пошлін на нафтапрадукты з расійскай сыравіны, што пастаўляюцца за межы Мытнага саюза.
У пералік нафтапрадуктаў, пры экспарце якіх выплачваецца вывазная пошліна, не ўнесеныя растваральнікі. УРасія занепакоілася беларускімі растваральнікамі, калі ацаніла страты ў 1 млрд даляраў.студзені-красавіку 2012 года іх экспарт Беларуссю рэзка павялічыўся і дасягнуў 1,7 млрд даляраў.
Першым 6 чэрвеня выказаў заклапочанасць пасол РФ у Беларусі Аляксандр Сурыкаў. 15 чэрвеня прэм’
28 чэрвеня намеснік міністра фінансаў РФ Сяргей Шаталаў заявіў: «Мы сутыкнуліся з тым, што ў некалькі разоў вырас экспарт з Беларусі арганічных растваральнікаў на замежны рынак. Мы асцерагаемся, што гэты тавар — прыкрыццё. Не выключана, што пад выглядам растваральнікаў экспартуюцца нафтапрадукты». Шаталаў падкрэсліў, што расійскі бок разбіраецца з інфармацыяй і спрабуе прыняць адпаведныя меры. «Будзем дамаўляцца з беларускімі калегамі», — сказаў ён.
Варта адзначыць, што Сяргей Румас нядаўна ўжо выказваўся з нагоды беларускага экспарту растваральнікаў. 28 чэрвеня ён заявіў журналістам, што ў дадзеным пытанні «не бачыць ніякіх праблем». «У рамках Мытнага саюза расійскі бок бачыць, што па некаторых пазіцыях у нас вырас экспарт, і яны гэтае пытанне вывучаюць. Мы таксама вывучаем, чым яны займаюцца», — сказаў Румас.





