Заняткі ў 2012/2013 навучальным годзе пачнуцца 3 верасня і працягнуцца да 31 мая, паведаміла
«Ліст Міністэрства адукацыі, якім вызначаны тэрміны арганізацыі навучальнага працэсу, ужо накіраваны ў камітэт па адукацыі Мінска і ва ўпраўленні адукацыі аблвыканкамаў», — сказала яна.
Першая чвэрць скончыцца 31 кастрычніка 2012 года, другая — будзе доўжыцца з 8 лістапада па 24 снежня 2012 года, трэцяя — з 9 студзеня па 22 сакавіка 2013 года, чацвёртая — з 1 красавіка па 31 мая 2013 года.
Такім чынам вакацыі (канікулы) запланаваныя на наступныя дні: восеньскія (7 дзён) — з 1 па 7 лістапада ўключна, зімовыя (15 дзён) — з 25 снежня па 8 студзеня ўключна, вясновыя (9 дзён) — з 23 па 31 сакавіка ўключна, летнія (92 дні) — з 1 чэрвеня па 31 жніўня. Для навучэнцаў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, вакацыі ўстаноўлены ў памеры 80 дзён — з 13 чэрвеня па 31 жніўня ўключна.
Для навучэнцаў





