У Умы Турман нарадзілася дачка
У галівудскай актрысы Умы Турман нарадзілася дачка,
паведамляе выданне US Weekly са спасылкай на крыніцу ў асяродку Турман.
Дзіця, бацькам якога стаў сябар Турман, фінансіст Арпад Бюсон, нарадзілася ў мінулую нядзелю. Ні імя, ні якія-небудзь іншыя падрабязнасці пра нованароджаную дачку амерыканскай актрысы не паведамляецца.
У Турман ужо ёсць двое дзяцей — 13-гадовая дачка Мая і 10-гадовы сын Лявон. Бацька абодвух — былы муж Турман Ітан Хоўк.
Ума Турман вядомая па мностве галівудскіх фільмаў, у тым ліку стужках Квенціна Таранціна, у якога яна знялася ў «Крымінальным чытве» і «Забіць Біла»
US Weekly
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ