Дзяржпошліна за атрыманне і замену правоў кіроўцы ў Беларусі з 9 жніўня складзе 200 тыс. рублёў, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Міністэрства ўнутраных спраў.

У МУС растлумачылі, што ў Беларусі кошт паслуг, якія аказваюцца дзяржаўнымі органамі, у тым ліку і падраздзяленнямі ДАІ (выдача пасведчанняў кіроўцы, нумарных знакаў і інш.), у асноўным залежыць ад базавай велічыні. Згодна з новым Падатковым кодэксам, памер дзяржпошліны складаў бы 4 базавыя пошліны -- 400 тыс.

З улікам гэтага МУС выйшла з ініцыятывай у Савет Міністраў аб зніжэнні памеру дзяржпошліны за атрыманне (замену) пасведчання кіроўцы, прапанаваўшы знізіць аплату па 200 тыс. рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?