17 ліпеня ў Кіеве каля Украінскага дома адбылася акцыя салідарнасці беларусаў з украінскімі галадоўнікамі, якія выступаюць супраць увядзення расейскай мовы ў якасці другой дзяржаўнай ва Украіне.
Перад акцыяй прагучаў беларускі гімн-малітва "Магутны Божа",затым уступнае слова ўзяў старшыня руху салідарнасці "Разам" Вячаслаў Сіўчык, які прывітаў і падтрымаў удзельнікаў акцыі.
Мерапрыемства доўжылася паўтары гадзіны. За гэты час у падтрымку Украіны і Беларусі выступілі прадстаўнікі беларускай дэлегацыі Яраслаў Грышчэня, Андрэй Касмовіч, Галіна Саротнік, Юлія Шаўлоўская. Пасля кожнай прамовы гучалі дзве песні - на украінскай і беларускай мовах.
У канцы акцыі кіраўнік аргкамітэта галадоўнікаў Аксана Нежывенка падзякавала беларусам за падтрымку. Завяршылася мерапрыемства дзяржаўным гімнам Украіны.





