На касмадроме Байканур завершана зборка касмічнай галаўной часткі для маючага адбыцца запуску па праграме «Саюз/Канопус-В /БКА». Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Федэральнага касмічнага агенцтва Расіі.
«У чыставой камеры
На разгонны блок «Фрэгат» і прыстыкаваны да яго кластар з пяці касмічных апаратаў (расійскі
«Пуск ракеты касмічнага прызначэння „Саюз-ФГ “ з разгонным блокам „Фрэгат“ і кластарам з пяці касмічных апаратаў запланаваны на 22 ліпеня», — удакладнілі ў Раскосмасе.
Беларускі касмічны апарат забяспечыць поўнае пакрыццё тэрыторыі Беларусі касмічнай здымкай. Ён будзе лягчэйшы за папярэдні, і больш манеўраны: яго вага складзе амаль 400 кг, распазнаванне — амаль 2 м. Дзякуючы запуску спадарожніка Беларусь зможа стварыць самастойную сістэму дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, якая дасць магчымасць адмовіцца ад паслуг іншых дзяржаў па пытаннях атрымання і апрацоўкі касмічнай інфармацыі.





