Перад выбарамі ў палату-2012 была створана Пружанская выбарчая акруга, у склад якой увайшоў не толькі Пружанскі раён, але і палова Бярозаўскага раёна. Гэтая навіна выклікала непаразуменне сярод насельніцтва, бо Пружанскі раён налічвае 52 тысячы жыхароў і заўжды ўваходзіў у Белавежскую выбарчую акругу. У Бярозаўскім жа раёне пражывае 67 тысяч насельніцтва, што было падставай для арганізацыі асобнай выбарчай акругі. Але этап рэгістрацыі ініцыятыўных групаў, здаецца, праліў святло на логіку гэтых пературбацыяў.

Сайт Пружанскага райвыканкама апублікаваў 18 ліпеня інфармацыю пра тое, што па Пружанскай выбарчай акрузе №9 зарэгістраваная ініцыятыўная група грамадзян па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты палаты прадстаўнікоў Юркевіча Аляксандра Іванавіча. А гэта ніхто іншы, як старшыня Пружанскага райвыканкама. Канечне, кіраўніку раёна лягчэй балатавацца ў акрузе, дзе большасць выбаршчыкаў пражывае і працуе на кіраванай ім тэрыторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?