Белстат апублікаваў дадзеныя пра наведвальнасць беларускіх тэатраў у 2011 годзе.

За год у 27 прафесійных тэатраў прыйшлі 1,85 мільёна гледачоў.
Летась гэтая лічба амаль дасягнула 2 мільёнаў чалавек.

Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета

Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета

Якія тэатры сталі самымі папулярнымі?

1. Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета (Мінск) — 238 тысяч наведвальнікаў

2. Беларускі дзяржаўны музычны тэатр (Мінск) - 198 тысяч

3. Нацыяльны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа (Віцебск) - 110 тысяч

4. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Горкага (Мінск) - 105 тысяч

5. Акадэмічны тэатр драмы (Брэст) - 93 тысячы

6. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы - 81 тысяча

7. Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск) - 80 тысяч

8. Гродзенскі абласны драматычны тэатр - 79 тысяч

9. Гомельскі абласны драматычны тэатр - 76 тысяч

10. Магілёўскі абласны драматычны тэатр - 75 тысяч

Параўнальна нізкі ўзровень Купалаўскага тэатра тлумачыцца адсутнасцю ўласнай пляцоўкі ў 2011 годзе.

Дарэчы, самыя змяшчальныя залы маюць Оперны тэатр (1218 месцаў), Гродзенскі абласны (881) і Беларускі дзяржаўны музычны тэатр (783) і Мазырскі драматычны тэатр імя Мележа (781).

Найбольш мерапрыемстваў - 580 - прайшло ў Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя Дуніна-Марцінкевіча.

* * *

А ў які тэатр любіце хадзіць Вы?
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?