Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Арабскай Рэспублікі Егіпет Мухамеда Мурсі і народ гэтай краіны з нацыянальным святам -- Днём Рэвалюцыі [1952 года].

"Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы будзем і ў далейшым паглыбляць усебаковае беларуска-егіпецкае ўзаемадзеянне", - гаворыцца ў віншаванні, -- паведамляе БелТА.

Нагадаем, што былы прэзідэнт Егіпта Хосні Мубарак быў зрынуты іншай рэвалюцыяй, 2011 г., і асуджаны да пажыццёвага зняволення. Яго прызналі вінаватым у гібелі ўдзельнікаў антыўрадавых выступленняў. Мубарак не здолеў уцячы з краіны, як прэзідэнт Туніса, і цяпер будзе адбываць тэрмін.

Дарэчы Мубарак адным з першых павіншаваў Лукашэнку з перамогай на выбарах у снежні 2010 года. Праз месяц скінулі Мубарака.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0