Актывістка Беларускай антыядзернай кампаніі Таццяна Новікава выйшла з мінскага Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў пасля пяцісутачнага арышту.

Таццяна Новікава і яшчэ адзін актывіст антыядзернай кампаніі, грамадзянін Расіі Андрэй Ажароўскі, былі затрыманыя раніцай 18 ліпеня. Яны накіроўваліся ў пасольства Расіі, каб перадаць адкрыты зварот супраць падпісання генеральнага кантракта на будаўніцтва АЭС. Акцыя была прымеркавана да візіту ў Мінск прэм'ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?