Жонка палітвязня Сяргея Каваленкі Алена атрымала сёння доўгатэрміновае спатканне з мужам у папраўчай калоніі №19 Магілёва.

Плануецца, што спатканне будзе доўжыцца тры дні і скончыцца 27 ліпеня. Разам з Аленай сустрэцца з бацькам прыехалі двое непаўналетніх дзяцей: дачка Віка і сын Валянцін.

Спатканне на суткі атрымаў брат Сяргея Каваленкі Віталь і ягоны бацька Аляксандар Васілевіч.

Сяргей Каваленка асуджаны на два гады і месяц зняволення за парушэнне парадку адбывання хатняй хіміі пасля вывешвання бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй елцы ў Віцебску. Адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №19 Магілёва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?