У Лондане страцілі ключы ад стадыёна «Уэмблі» — знакавай арэны, дзе павінны прайсці 9 матчаў алімпійскага турніру па футболе.

Ключы былі перададзеныя паліцыі для гарантавання бяспекі арэны, і зараз іх месцазнаходжанне невядома.

Мяркуецца, што ключы былі згубленыя кімсьці з супрацоўнікаў па нядбайнасці, а не скрадзеныя.

Кошт вырабу дублікатУ не называецца, аднак вядома, што гэта можа абыйсціся ў дзясяткі тысяч фунтаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?