Супрацоўнікі «Уздунрабіты» падпісалі прызнальныя паказанні ў атрыманні хабару з боку МТС за ўтойванне фактаў завышэння закупных цэнаў на абсталяванне. Расійскі офіс аператара абвяргае абвінавачванні і сцвярджае, што на работнікаў офіса ва Узбекістане можа аказвацца ціск.

У МТС сцвярджаюць, што абвінавачванні ў камерцыйным подкупе супрацоўнікаў даччынай кампаніі беспадстаўныя і абсурдныя. «Група МТС зацікаўленая ў максімальным зніжэнні кошту закуплянага ва Узбекістане абсталявання, што ўплывае на рост эфектыўнасці бізнэсу», — гаворыцца ў паведамленні аператара.

Пры гэтым кампанія не адмаўляе, што «ў адпаведнасці з прынятымі ў сусветнай практыцы стандартамі матывацыі персаналу выкарыстоўвае праграмы дадатковага матэрыяльнага стымулявання супрацоўнікаў». Аднак у МТС запэўніваюць, што матэрыяльнае стымуляванне работнікаў не можа разглядацца ў якасці хабару за «завышэнне цэн на закупленае абсталяванне».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?